Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райс зрабіла рэзкую заяву што да Ірану


ААН. Дзяржсакратарка ЗША Кандаліза Райс зрабіла жорсткую заяву адносна ядзернай праграмы Ірану. “Калі дыпляматыя вычарпала сябе, Рада Бясьпекі ААН павінна сказаць сваё слова”. Райс заклікала Раду Бясьпекі запатрабаваць ад Ірану, каб краіна спыніла ядзерную праграму. Тэгеран сьцьвярджае, што ягоная ядзерная праграма – выключна мірная. Празь некалькі гадзінаў прэзыдэнт Ірану Махмуд Адмадынэджад павінен выступіць з прапановамі, як эфэктыўна даказхаць сусьветнай супольнасьці, што праграма Ірану сапраўды мірная. У панядзелак МАГАТЭ будзе разглядаць пытаньне аб перадачы справы Ірану ў Рады Бясьпекі ААН для магчымага ўвядзеньня міжнародных санкцыяў.
XS
SM
MD
LG