Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт ААН: прынятая выніковая дэклярацыя


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан павітаў выніковую дэклярацыю саміту ААН. У дэклярацыі ўтрымліваецца пастулят, што сусьветная супольнасьць мае права ўмешвацца ў справы краіны адразу ж, калі паступаюць зьвесткі пра генацыд або этнічныя чысткі. Вырашана стварыць Раду па правох чалавека -- заміж цяперашняга неэфэктыўнага органу. Прапанаваны шэраг мераў па барацьбе зь нястачай. Аднак лідэры дзяржаваў не выпрацавалі адзінай пазыцыі што да барацьбы з тэрарызмам і распаўсюдам ядзернай зброі. Выніковую дэклярацыю з розных прычынаў скрытыкавалі прадстаўнікі Беларусі, Вэнэсуэлы, Інданэзіі, Канады й Кубы. Не ўдалося ўзгадніць і рэформу Рады бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG