Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра -- выбары ў Аўганістане


КАБУЛ. Ваеўнікі ня здолеюць сарваць выбары ў нядзелю, -- заявіў генэрал Джэймс Чэмпіён, які камандуе сіламі ЗША ў Аўганістане. Генэрал чакае нескаардынаваных нападаў на ўчасткі. Учора “Талібан” заклікаў байкатаваць выбары. З пачатку выбарчай кампаніі ваеўнікі забілі 7 кандыдатаў у дэпутаты, адну паранілі. МУС Аўганістану паведаміла, што сёньня талібы ў Кабуле забілі трох паліцыянтаў і двох паранілі. У правінцыі Забул у перастрэлцы з паліцыяй забітыя два ваеўнікі. У Кандагары сем талібаў забітыя. Пакістанскія памежныя войскі прыведзеныя ў гатоўнасьць, каб не даць магчымасьці ваеўнікам пераходзіць мяжу з Аўганістанам. Выбары ў краіне праводзяцца ўпершыню за 30 гадоў і зьяўляюцца шанцам на стабілізацыю. Выбары ахоўваюць 100 тыс. аўганскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў і 30 тыс. жаўнераў міжнародных міратворчых сілаў. Генэрал ЗША Чарлз Эйкенбэры заявіў:

(Эйкенбэры:) “Я перакананы, што прачнуўшыся назаўтра пасьля выбараў, мы зразумеем, што сапраўднымі героямі Аўганістану былі простыя людзі, якія, нічога не збаяўшыся, выйшлі й прагаласавалі за сваю будучыню”.
XS
SM
MD
LG