Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

8 міліцыянтаў забітыя на Паўночным Каўказе


ПАЎНОЧНЫ КАЎКАЗ. ЧАЧЭНІЯ. Сем міліцыянтаў былі забітыя і пяць параненыя за мінулыя суткі ў Грозным і ў паселішчах Дарго і Тэзін-Кала. Вэб-сайт ваеўнікоў паведамляе, што сярод іх -- намесьнік міліцэйскага атраду з Чувашыі. У Інгушэтыі ў пасёлку Несьцераўская таксама забіты міліцыянт. Палявы камандзір ваеўнікоў Ахмад Аўдарханаў быў забіты сёньня, як сьцьвярджае МУС Чачэніі, людзьмі з атачэньня Шаміля Басаева.
XS
SM
MD
LG