Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыштаваныя два лідэры Аль-Кайды


БАГДАД. Амэрыканскае камандаваньне абвясьціла сёньня пра арышт двух лідэраў ірацкай Аль-Кайды. Абу Фатыма й Хамід Саід Ізмаіл Мустафа, вядомы як Абу Шахед, арыштаваныя ў Масуле. Побач з вязьніцай Абу-Грэйб самагубца на замінаваным аўтамабілі зрабіў замах на амэрыканскі патруль. Ваеўнікі таксама тройчы стралялі па вязьніцы зь мінамётаў. Няма паведамленьняў пра ахвяры. У горадзе Бакуба ля рэстарацыі выбухнула бомба, забіўшы аднаго чалавека і параніўшы сямнаццаць.
XS
SM
MD
LG