Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Ваенна-ядзерныя фабрыкі" ў Іране?


ВАШЫНГТОН. Іранскі дысыдэнт у выгнаньні, які выступае супраць ісламісцкага рэжыму, сьцьвярджае, што іранскія сілы бясьпекі ствараюць сетку сакрэтных тунэляў, каб схаваць доказы існаваньня распрацовак ядзернай зброі. Алірэза Джафарзадэ назваў гэту сыстэму “ваенна-ядзернымі фабрыкамі”. Ягоныя зьвесткі атрыманыя з неназваных крыніцаў, якія давалі дакладную інфармацыю раней. Гэтак, у 2002 г. крыніцы прадаставілі Джафарзадэ дэталізаваныя мапы сакрэтных тунэляў. Інфармацыя Джафарзадэ не пацьверджаная зь іншых крыніцаў. Амэрыканскія чыноўнікі не камэнтуюць ягоныя заявы.
XS
SM
MD
LG