Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпрам" распрацуе газ пад Баранцавым морам


МАСКВА. Канцэрн “Газпром” сёньня назваў 5 кампаніяў, якія будуць браць удзел у распрацоўцы гіганцкіх месцанараджэньняў прыроднага газу пад дном арктычнага мора. Гэтыя кампаніі – “Шэўрон”, “Канока Філіпс”, “СтатОйл” (ЗША), “Норск Гідра” (Нарвэгія) і адна з францускіх кампаніяў. Газ палягае пад дном Баранцавага мора (600 км на поўнач ад Кольскай паўвыспы). “Газпром” мяркуе здабываць 15 млн. тонаў газу штогод з 2010 г. Праект будзе каштаваць 20 млрд. даляраў.
XS
SM
MD
LG