Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін і Буш супраць ядзерных праграм Ірану і Паўночнай Карэі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Джордж Буш заявіў, што ён і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падзяляюць пункт гледжаньня на недапушчальнасьць распаўсюду ядзернай зброі ў Іране й Паўночнай Карэі. Буш і Пуцін правялі сумесную прэсавую канфэрэнцыю ў Белым доме. Ні ЗША, ні Расея ня хочуць, каб Іран і Паўночная Карэя разьвівалі ядзерную зброю, падкрэсьліў Буш. Між іншага ён зазначыў: “Паколькі мы ўмацоўваем нашыя эканамічныя сувязі, мы будзем працаваць, каб пашырыць свабоду і дэмакратыю ў нашых краінах і ўва ўсім сьвеце. Расея была моцным партнэрам ЗША і ў будучыні нашыя сувязі ўмацуюцца”. Буш адзначыў, што ЗША асабліва цікавіць энэргетычны комплекс Расеі.
XS
SM
MD
LG