Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан крытыкуе апэрацыю ў Аўганістане


НЬЮ-ЁРК. Міністар замежных справаў Узбэкістану Эліёр Ганіеў выступаючы на паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, зазначыў, што Сярэдняя Азія сутыкнулася з праблемамі тэрарызму, экстрэмізму і нарказвароту. Ён заявіў, што стабілізацыя Аўганістану зацягнулася і замежныя донары ня выканалі сваіх абяцаньняў у гэтай краіне. На думку ўзбэцкіх уладаў, няма скаардынаванай міжнароднай палітыкі змаганьня з нарказваротам у Аўганістане й Сярэдняй Азіі. Нядаўна Ўзбэкістан запатрабаваў ад ЗША, каб тыя вывелі з гэтай краіны базы, на якіх фармуюцца сілы для стабілізацыі Аўганістану.
XS
SM
MD
LG