Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША -- Дзень памяці ахвяраў "Катрыны"


ВАШЫНГТОН. У ЗША сёньня нацыянальны Дзень памяці ахвяраў урагану “Катрына”, колькасьць якіх, паводле апошняга падліку, сягнула 800 чалавек. Па ўсёй краіне праходзяць памінальныя імшы й маленьні. Улады абяцаюць выдаткаваць дадатковыя сродкі на ліквідацыю наступстваў “Катрыны”. Тымчасам Мэр Нью-Арлеану Рэй Нэйджын абвясьціў, што на наступным тыдні адбудзецца адкрыцьцё гораду. Паводле пляну, да гэтага часу ў горад вернуцца 180 тыс. з паўмільёну жыхароў, якія жылі ў Арлеане да паводкі.
XS
SM
MD
LG