Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Кацюгу не дапусьцяць на зімовыя Алімпійския гульні


Уладзімер Глод, Менск Вядомую беларускую спартоўку – прэтэндэнтку на мэдалі зімовых Алімпійскійх гульняў, якія пройдуць у 2006-м годзе ў італьянскім Турыне, Анжаліку Кацюгу дыскваліфікавалі на два гады за ўжываньне допінгу.

Адпаведнае рашэньне абвясьціла 16 верасьня прэсавая служба Міжнароднай фэдэрацыі канькабежнага спорту. Сьляды анабалічных стэроідаў выяўленыя ў допінг-пробе беларускай спартоўкі. Аналіз быў узяты падчас фіналу Кубку сьвету.

Вырашана, што ў беларускай спартоўкі забяруць залаты мэдаль у бегу на 500 мэтраў. Таксама будзе ануляванае чацьвертае месца Анжалікі на дыстанцыі 1000 мэтраў.

Беларускі зьвяз спартоўцаў-канькабежцаў мае намер падаць апэляцыю.

Высокія перадалімпійскія вынікі Анжалікі Капцюгі давалі падставу спадзявацца на яе мэдалі падчас бліжэйшых Алімпійскіх гульняў. Спартовыя чыноўнікі зь Беларусі плянавалі ёй адзін, а пры ўдачным раскладзе, нават два алімпійскія мэдалі.
XS
SM
MD
LG