Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк: На пікеце ў Нью-Ёрку мы стаялі поплеч з габрэйскімі актывістамі


RFE/RL Зянон Пазьняк камэнтуе выступ Аляксандра Лукашэнкі на саміце ААН і пікет беларускай грамады ў Нью-Ёрку з гэтай нагоды.

(Пазьняк: ) "Трэба сказаць, што падзеі ў Нью-Ёрку гэтым разам атрымалі значна большы розгалас, чым калі-небудзь. Я маю на ўвазе саміт кіраўнікоў краінаў-сяброў ААН.

Па-першае, абмяркоўваюць выступ Лукашэнкі, яго патрабаваньне вызваліць з-пад варты Мілошавіча і Хусэйна. Па-рознаму расцэньваюць гэтую заяву, але сыходзяцца на той думцы, што гэта чыста папулісцкі ход, каб зьвярнуць на сябе ўвагу.

Гэта ўласьцівасьць палітыкаў накшталт Жырыноўскага, якія скандальнымі заявамі зьвяртаюць увагу на сябе. Чым больш скандальная і гнюсная заява, тым больш палітык зьвяртае на сябе ўвагі. Гэта паветра часу. Сур''ёзна гэта не ўспрымаюць.

Хаця камэнтары былі і больш сур''ёзныя, бо за гэтым заклікам відавочна стаіць адчай. Гэта паказвае на тое, што, практычна, гэты рэжым ня мае ніякай пэрспэктывы. Гэта праяўленьне роспачы Лукашэнкі.

На пікеце шмат было выхадцаў зь Беларусі. І ня толькі беларускія арганізацыі ўдзельнічалі. Мы былі побач з габрэйскімі арганізацыямі. Вядомы добра спадар Зьміцер Левіт, спадар Гутман, стаялі побач з намі пад бел-чырвона-белым сьцягам. Трэба яшчэ сказаць, што габрэйскія арганізацыі й габрэі выхадцы зь Беларусі, яны прыйшлі на пікет раней за беларусаў, пад бел-чырвона-белым сьцягам, і якраз яны зафрахтавалі гэтае месца ўсёй беларускай грамадзе, якая падышла трошкі пазьней.

Гэта добрая прыкмета, якая паказвае на яднаньне ўсіх выхадцаў зь Беларусі пад бел-чырвона-белым сьцягам супраць дыктатуры, якая шкодная для ўсіх. Гэта добрая прыкмета.

Кожны хацеў бы, каб хутчэй гэты рэжым скончыўся і ў Беларусі пачалося б нармальнае жыцьцё, каб кожны мог вярнуцца на сваю бацькаўшчыну. Пра гэта мараць бальшыня людзей, якія былі вымушаныя ўцячы са сваёй краіны ад дыктатуры".

Гл. таксама • Лукашэнка выступіў у ААН – заклікаў вызваліць Мілошавіча і Хусэйна • Беларускі пікет у Нью-Ёрку (фотарэпартаж) • А.Лукашэнка хоча стаць лідэрам усясьветнага антыамэрыканізму? • Як ацэньваюць у Беларусі выступ Лукашэнкі ў ААН? • Вядомыя ў Беларусі людзі камэнтуюць выступ Лукашэнкі ў ААН • Беларусы ў Нью-Ёрку правялі пікет на самым бачным месцы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG