Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседзі Беларусі абмеркавалі ў Варшаве беларуска-польскія праблемы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Варшаве адбылося першае паседжаньне рабочай групы прадстаўнікоў краінаў-суседзяў Беларусі – Польшчы, Украіны, Літвы й Латвіі, створанай на ініцыятыву польскага прэм’ер-міністра Марака Бэлькі.

У часе закрытай для журналістаў сустрэчы, у якой з польскага боку ўзялі ўдзел высокапастаўленыя прадстаўнікі МЗС, Бюро нацыянальнай бясьпекі, а таксама амбасадар Польшчы ў Беларусі Тадэвуш Паўляк, была выказаная занепакоенасьць парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці перасьледам актывістаў Саюзу палякаў.

Прадстаўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі, Польшчы і Ўкраіны абмеркавалі галоўныя мэты, мэтады, а таксама спосабы каардынацыі працы рабочай групы.

Напрыканцы жніўня прэм’ер-міністар Польшчы Марак Бэлька ў тэлефонных размовах з кіраўнікамі ўрадаў Літвы, Латвіі і Ўкраіны запрапанаваў каардынаваць палітыку ў дачыненьнях з афіцыйным Менскам – сёньняшняе спатканьне сталася першым крокам у гэтай справе.
XS
SM
MD
LG