Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бішкеку таксама помняць пра зьніклых у Беларусі (фота)


RFE/RL Сёньня ў Менску, у чарговую гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, адбудзецца традыцыйная акцыя – “Ланцуг неабыякавых людзей”. А 18-й гадзіне на Кастрычніцкі пляц выйдуць людзі з партрэтамі зьніклых. На знак салідарнасьці зь беларусамі, адбыўся пікет у Бішкеку.

У рамках гэтай акцыі а 16-й гадзіне 15 актывістаў кіргіскага моладзевага руху “Бірге” прыйшлі з партрэтамі зьніклых да беларускай амбасады ў Бішкеку.

Расказвае карэспандэнтка Кіргізскай службы радыё "Свабода" Аіда Касымаліева:

(Касымаліева: ) "Мітынг-рэквіем не насіў пратэстнага характару. Удзельнікі акцыі казалі журналістам, што яны выказваюць салідарнасьць з моладзьдзю Беларусі, якая выходзіць у гэты дзень, каб узгадаць імёны зьніклых у Беларусі апанэнтаў рэжыму. Прадстаўнікі беларускай амбасады вышлі да пікетоўцаў і прынялі ад іх пэтыцыю салідарнасьці. У Бішкеку на правядзеньне вулічных акцый трэба браць дазвол, і да пікетоўцаў падыходзіў кіраўнік міліцыі Ленінскага раёну Мікалай Байла, але калі маладыя людзі патлумачылі яму сутнасьць акцыі, ён сказаў: “У прынцыпе, вы маеце на гэта права”".

Кіргізскі моладзевы рух "Бірге" ўваходзіць у транснацыянальную дэмакратычную сетку, якая аб''ядноўвае шэсьць моладзевых арганізацый з Украіны, Расеі, Кіргізстану, Казахстану, Азэрбайджану й Беларусі.



У Маскве пракуратура Цэнтральнай акругі адмовіла моладзеваму рух “МЫ” у правядзеньні пікету ля беларускай амбасады, аднак расейскія актывісты ўсё ж плянуюць правесьці сваю акцыю. Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG