Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі заклікае да міжнароднага ціску на Беларусь


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прамаўляючы ў нью-ёрскім Таварыстве замежнай палітыкі, прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі закрануў сытуацыю польскай меншасьці ў Беларусі.

“Рэжым перасьледуе розныя праявы грамадзкай незалежнасьці і рэшткі плюралізму. У такой сытуацыі толькі моцны ўціск міжнароднай супольнасьці можа прынесьці пазытыўныя эфэкты для беларусаў”, -- заявіў Квасьнеўскі.

Адначасова, паводле польскага прэзыдэнта, не належыць адкідаць “шляху размоваў і кансультацыяў, у якіх Польшча як сусед Беларусі магла б адыграць значную ролю”.

Таварыства замежнай палітыкі гэта арганізацыя экспэртаў, якія бралі ўдзел у стварэньні дактрыны замежнай палітыкі ЗША. Сябрам арганізацыі ў свой час быў, сярод іншых, прэзыдэнт ЗША Франклін Рузвэльт.
XS
SM
MD
LG