Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Туск умацаваў лідэрства ў польскай прэзыдэнцкай гонцы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле апошніх апытаньняў грамадзкай думкі, прэзыдэнцкія выбары ў Польчшы выбары могуць скончыцца ўжо ў першым туры. Лібэрала, лідэра партыі “Грамадзянская плятформа” Дональда Туска падтрымлівае ўжо палова палякаў, прычым, паводле адмыслоўцаў, у тым ліку і дзякуючы ягонаму актыўнаму ўдзелу ў справах, зьвязаных з Саюзам палякаў Беларусі.

Пасьля таго, як ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах адмовіўся Уладзімеж Цімашэвіч, Дональд Туск заявіў:

(Туск: ) “Яшчэ калі я актыўна займаўся спортам, дык мяне ніколі ня цешыла, калі праціўнік, напрыклад, зламае нагу. Гэта не нагода для радасьці, але адмова Улдазімежа Цімашэвіча, гэта таксама не нагода для смутку. Спадзяюся, што тыя палякі, якія хацелі галасаваць за Цімашэвіча, знойдуць для сябе іншага кандыдата ў гэтых прэзыдэнцкіх выбарах”.

Такім кандыдатам для часткі прыхільнікаў Цімашэвіча стаў сам Туск. Але, як адзначаюць адмыслоўцы, рост папулярнасьці Дональда Туска зьвязаны з прафэсыйнай хадой ягонай перадвыбарчай кампані, а таксама беларускімі справамі.

“Захады ў справе Саюзу палякаў і сытуацыі ў Беларусі, гэта несумненна посьпех Туска. Гэтым ён паказаў свой актыўны ўдзел у падзеях міжнароднага ўзроўню”, -- кажа адмысловец у палітычным маркетынгу Эрык Містэвіч.

Пра тое, што актыўная пазыцыя Дональда Туска ў часе канфлікту вакол Саюзу палякаў паўплывала на рост ягонай папулярнасьці, напісала таксама напярэдадні аўтарытэтная брытанская газэта “Financial Times”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG