Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты руху "Мы" будуць пікетаваць амбасаду Беларусі ў Маскве


Ул. інф. Сёньня ў Маскве актывісты моладзевага руху “Мы” правядуць ля беларускай амбасады акцыю памяці зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Акцыя адбудзецца, ня гледзячы на забарону пракуратуры Цэнтральнай акругі расейскай сталіцы.

Вось што ў інтэрвію для нашаг радыё заявіў лідэр расейскага моладзевага руху “Мы” Раман Дабрахотаў.

(Дабрахотаў: ) "Мы спачатку плянавалі правесьці ў Маскве пікет, але нам яго забаранілі на той падставе, што нібыта незразумела, што менавіта мы зьбіраемся рабіць у часе гэтай акцыі. Гэта зьяўляецца парушэньнем заканадаўства, бо калі прэфэктуры нешта незразумела, яна павінна выклікаць нас на ўзгадненьне, а не адмаўляць. Сёньня мы зноў жа пікет праводзіць ня будзем, але сустрэнемся ля беларускай амбасады, прыйдзем туды з партрэтамі зьніклых людзей, пастаім там са сьвечкамі – проста для таго, каб не забывацца аб рэпрэсіях у Беларусі, бо, з нашага гледзішча, самае горшае, што мы можам зрабіць – заплюшчыць на гэта вочы і не зьвяртаць увагі на тое, што там адбываецца".

Мінулае нядзелі пракуратура забараніла руху “Мы” правесьці ля беларускай амбасады пікет з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG