Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня -- заключны дзень саміту ААН


НЬЮ-ЁРК. Сёньня – трэці, заключны дзень саміту Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У цэнтры ўвагі лідэраў краінаў сьвету – барацьба з тэрарызмам і галечай, а таксама рэфармаваньне ААН. У чацьвер расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін назваў тэрарызм “ідэалягічным пераемнікам нацызму” і сказаў, што ААН павінна быць “галоўным каардынуючым цэнтрам” у змаганьні зь ім. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў ААН адыграць больш актыўную ролю ў разьвязаньні праблемаў яго краіны. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Злучаныя Штаты ў глябальнай дэстабілізацыі і маніпуляцыі Аб’яднанымі Нацыямі. Вук Драшкавіч, міністар замежных справаў Сэрбіі й Чарнагорыі заявіў, што паўстаньне Косава як асобнай адміністратыўнай тэрыторыі можа перашкодзіць стабілізацыі на Бальканах.
XS
SM
MD
LG