Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапейскія міністры замежных спраў сустрэліся з прэзыдэнтам Ірану


НЬЮ-ЁРК. Міністры замежных справаў Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны абмеркавалі з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінеджадам пытаньне ядзернай праграмы Тэгерану. Аднак, сустрэча, што адбылася ў кулюарах саміту ААН у Нью-Ёрку, вынікаў не прынесла. Брытанскі міністар Джэк Стро адмовіўся камэнтаваць вынікі гутаркі, але пацьвердзіў, што Эўрапейскі Зьвяз робіць вялікія намаганьні, каб пазьбегнуць перадачы ў Раду Бясьпекі ААН пытаньня пра іранскую ядзерную праграму. Паводле Стро, у суботу іранскі прэзыдэнт прапануе свой варыянт разьвязаньня канфлікту. 19 верасьня МАГАТЭ абмяркуе пытаньне пра аднаўленьне Іранам вытворчасьці ўзбагачанага ўрану. Міжнародная супольнасьць выказвае небясьпеку, што Іран сакрэтна распрацоўвае ядзерную зброю. Сёньня прэзыдэнт Ірану выступіць на саміце ААН.
XS
SM
MD
LG