Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Іраку хоча бачыць краіну сучаснай


НЬЮ-ЁРК. Прэзыдэнт Ірака Джалал Талябані заклікаў лідэраў краінаў сьвету дапамагчы у аднаўленьні й мадэрнізацыі Іраку. Талябані папрасіў сьпісаць вялізныя запазычанасьці Іраку й забясьпечыць інвэстыцыі й кансультаваньне на шляху краіны да рынкавай эканомікі. Талябані сказаў, што рэканструкцыя краіны – выклік ваеўнікам, якія ўсяляк супраціўляюцца мадэрнізацыі. “Мы адчуваем адчайную патрэбу ў вашым досьведзе, вашых інвэстыцыях, і маральнай падтрымцы ў нашай барацьбе з тэрарызмам” – сказаў ірацкі прэыздэнт. Талябані прывёў прыклад аўтаномнага ірацкага Курдыстану, які кіруецца дэмакратычным чынам з 1991 г., як узор таго, што дэмакратыя й плюралізм у Іраку магчымыя.
XS
SM
MD
LG