Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі пасол прачытаў лекцыю студэнтам БДУ


Ганна Соусь, Менск Амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцекунас сёньня прачытаў лекцыю студэнтам факультэта міжнародных дачыненьняў БДУ. Лекцыя была прысьвечаная шляху Літвы ад аднаўленьня незалежнасьці да сяброўства ў НАТО і Эўразьвязе.

Як паведамілі Радыё Свабода ў амбасадзе Літвы ў Беларусі, на лекцыі прысутнічалі каля 100 студэнтаў і выкладчыкаў. Больш за ўсё беларускую аўдыторыю цікавілі стасункі Літвы з замежнымі дзяржавамі, патэнцыял эканамічнага разьвіцьця краіны, інвэстыцыі ў навуку. Студэнты актыўна цікавіліся магчымасьцямі стажыроўкі і навучаньня ў Літве.

Пасьля лекцыі літоўскі амбасадар сустрэўся з кіраўнікамі факультэту міжнародных дачыненьняў. Яны абмяркоўвалі магчымы ўдзел выкладчыкаў факультэта ў дыскусіі аб супрацоўніцтве памежных рэгіёнаў Літвы й Беларусі, а таксама агульны летнік студэнтаў Літвы й Беларусі.
XS
SM
MD
LG