Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюзны офіс ў Горадні наведалі невядомыя


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскі офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ўчора наведалі невядомыя асобы. У памяшканьні былі раскіданыя паперы, зьніклі CD, дыскеты, некаторыя дакумэнты, кніжка пра А.Лукашэнку аўтарства А.Фядуты.

Кампутар застаўся на месцы, але ўваход у яго быў заблякаваны. Пра гэта паведаміў прафсаюзны актывіст Іван Роман. Паводле старшыні прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча, гэта папярэджаньне: камусьці не падабаецца дзейнасьць прафсаюзьнікаў.

Сёньня Іван Роман па выкліку наведаў раённую пракуратуру ў Шчучыне. Раней ён напісаў скаргу у абласную пракуратуру на тое, што яго 26 жніўня пасадзілі на ноч у шчучынскі міліцэйскі ізалятар, дзе яго моцна пакусалі насякомыя, і дзе разам зь ім сядзелі хворыя на сухоты. Па гэтай скарзе Івана Романа якраз выклікалі сёньня ў раённую пракуратуру.
XS
SM
MD
LG