Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёлягі: у Беларусі пануе пасіўнасьць, нерашучасьць, недавер


Валер Каліноўскі, Менск Славацка-беларуская працоўная група правяла сацыялягічныя дасьледаваньні адносінаў беларускага грамадзтва да дзейнага рэжыму і магчымасьцяў мабілізацыі ягоных апанэнтаў. Вынікі дасьледаваньня сьведчаць пра пасіўнасьць і нерашучасьць, недавер да магчымасьці свабодных і справядлівых выбараў.

У сумеснай групе працавалі прадстаўнікі славацкага фонда “Понціс”, сацыялягічнай лябараторыі Андрэя Вардамацкага і Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.

Напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі 2006 года сацыёлягі зрабілі выснову, што ў Беларусі людзі не ўспрымаюць выбараў як інструмэнту дэмакратыі, а хутчэй як сродак, які выкарыстоўвае ўлада, каб гарантаваць сваю будучыню.

Толькі 49% апытаных у Беларусі грамадзян мяркуюць, што выбары 2006 года могуць быць вольнымі і сумленнымі. Сярод спосабаў забесьпячэньня сумленнасьці выбараў рэспандэнты аддаюць перавагу незалежнаму назіраньню (37%) і паралельнаму падліку галасоў (25%), а не страйкам і масавым мітынгам пратэсту, што было пад час аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)
XS
SM
MD
LG