Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі пойдуць да Менгарвыканкама


Любоў Лунёва, Менск

Cёньня а 16-й гадзіне вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” разам са сваімі дзецьмі маюць сабрацца на Плошчы незалежнасьці каля будынку Менскага гарвыканкама. Адміністратар царквы Васіль Юрэвіч і пастар Вячаслаў Ганчарэнка аднясуць у выканкам заяву з патрабаваньнем спыніць перасьлед царквы. Паводле рашэньня Мнегарвыканкама, будынак, у якім месьціцца царква, хочуць перавесьці ў дзяржаўную ўласнасьць.
XS
SM
MD
LG