Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку шыітам абвешчаная "татальная вайна"


БАГДАД: У Іраку болей як 150 чалавек сталі ахвярамі выбухаў і нападаў. У шыіцкім раёне Багдаду ў сераду сьмяротнік узарваў замінаваны аўтамабіль у натоўпе людзей, якія прыйшлі наймацца на працу. Загінулі 114 чалавек. Адказнасьць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі, які заклікаў сунітаў узяцца за зброю і абвясьціў “татальную вайну” шыітам. Суніцкая меншасьць Іраку выступае супраць праекту канстытуцыі, які будзе вынесены на рэфэрэндум 15 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG