Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры Пакістану і Ізраілю паціснулі рукі


НЬЮ-ЁРК. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф і прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон мелі кароткую неафіцыйную сустрэчу ў кулюарах саміту ААН. Лідэры паціснулі рукі. Пасьля сустрэчы Мушараф заявіў, што ніякіх сур’ёзных пытаньняў яны не абмяркоўвалі. Два тыдні таму ў Стамбуле адбыліся першыя ў гісторыі пакістана-ізраільскія перамовы на ўзроўні міністраў замежных справаў. Пакістан і Ізраіль ня маюць дыпляматычных стасункаў.
XS
SM
MD
LG