Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Піначэта зьнялі недатыкальнасьць


САНТ’ЯГА-ДЭ-ЧЫЛІ. Чылійскі Вышэйшы Суд зьняў статус судовай недатыкальнасьці з былога дыктатара Аўгуста Піначэта. Гэта дазволіць прыцягнуць 89-гадовага Піначэта да адказнасьці за зьнікненьні й забойствы 119-ці палітычных апанэнтаў 30 гадоў таму. Раней Піначэт быў недатыкальны як былы прэзыдэнт краіны. Цяперашняе рашэньне аб зьняцьці недатыкальнасьці не падлягае апэляцыі.
XS
SM
MD
LG