Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чырвонай шапкі не мінуць


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Прымаўка такая ўражвае ня столькі сваёй ляпідарнасьцю, колькі няўцямнасьцю. Паходзіць яна з XIX стагодзьдзя, бо менавіта тады ў царскім войску насілі такія ўборы, і нацубіць на вочы чырвоную шапку ў народным фальклёры азначала пайсьці на вайсковую службу. І рэкруцтва, і ўведзеная ад 1874 году воінская павіннасьць даліся ў знакі ня толькі потам, але й крывёю, і былі для шарагоўца суворым выпрабаваньнем. Салдаччыны, як і сьмерці, немагчыма было пазьбегчы, а сама служба доўжылася 25 гадоў. Ішлі ў войска маладыя хлопцы, а вярталіся дахаты сівыя мужчыны, якіх нават родная маці не пазнавала.

Савецкім часам чырвоных шапак у войску не насілі, ды прымаўка ад таго ня траціла актуальнасьці, і маладыя беларусы мусілі апранаць вайсковыя шынялі. Служылі зазвычай далёка ад Радзімы, а некаторыя нават мірнай парою вярталіся дахаты ў трунах. Ну а ў архіў прымаўку здалі зусім нядаўна, напярэдадні перабудовы, калі з дапамогаю ўплывовых бацькоў альбо грошай моладзь стала “касіць” ад войска і актуальнасьць набыў іншы выраз: у каго грошай кашэль, на таго не апрануць шынель.

Праглядаючы слоўнікі, знайшоў шмат прымавак пра былую вайсковую службу. Жаўнер там выяўляецца гэткім зухам, якога не бярэ аніякая трасца і які дымам грэецца ды шылам голіцца. Між тым салдаччына за царом была праўдзівым пеклам, і пра яе нашыя продкі з уздыхам казалі: чырвонай шапкі не мінуць...

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG