Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш заклікаў да рэфармаваньня ААН, інакш яна страціць аўтарытэт у сьвеце


НЮ ЁРК: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў ААН да правядзеньня рэформаў, інакш яна страціць аўтарытэт у сьвеце. Буш заклікаў Раду Бясьпекі ААН зрабіць рашучыя крокі ў барацьбе з тэрарызмам, а таксама прыцягнуць да адказнасьці ўсіх замешаных ў тэрарыстычную дзейнасьць. Амэрыканскі прэзыдэнт адзначыў сувязь паміж тэрарызмам, а беднасьцю ды аўтарытарнымі рэжымамі. На ягоную думку, паляпшэньне ўмоваў жыцьця і пашырэньне дэмакратыі паспрыяе міру ва ўсім сьвеце. Буш у прыватнасьці заклікаў краіны сьвету да скасаваньня тарыфаў на экспарт сельскагаспадарчых прадуктаў, якія на ягоную думку запавольваюць эканамічны рост.
XS
SM
MD
LG