Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімеж Цімашэвіч зьняў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта Польшчы


ВАРШАВА: Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Польшчы Ўладзімеж Цімашэфіч зьняў сёньня сваю кандыдатуру. Ён патлумачыў сваё рашэньне бруднай палітычнай кампаніяй супраць яго і ягонай сям’і. Парлямэнцкая камісія для разгляду справы скандалу вакол прыватызацыі паліўнай энэргэтыкі абвінаваціла Цімашэвіча ў падаткавых махінацыях. На думку былога прэм’ера Мечыслава Ракоўскага, Цімашэвіч не вытрымаў псыхалягічнага ціску і зьдзічэньня палітычнай барацьбы. Затое на думку былога прэзыдэнта Леха Валэнсы, калі Цімашэвіч мае нячыстае сумленьне, дык добра, што зьняў сваю кандыдатуру, а наагул-на думку Валэнсы , са слабой псыхікай нельга быць прэзыдэнтам краіны.
XS
SM
MD
LG