Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 100 чалавек загінулі ў бомбавай атацы ў Багдадзе


БАГДАД: Каля 100 чалавек загінулі а яшчэ 150 параненыя ў выніку самагубчага бомбавага замаху ў Багдадзе, калі аўтамабіль з тэрарыстам ўрэзаўся ў натоўп шыітаў. Агулам, у ірацкай сталіцы адбыліся сёньня 9 бомбавых замахаў. Агульная колькасьць усіх ахвяраў пакуль не вядомая. Сёньня, групоўка Аль-Кайда абвесьціла на інтэрнэт-старонцы буйнамаштабную кампанію бомбавых атакаў па ўсёй краіне. Паводле заявы, гэта мае быць помста за сваіх таварашыў забітых у часе апэрацыі амэрыканскіх і ірацкіх сілаў супраць паўстанцаў ў горадзе Тал Афары. Сёньня, на поўнач ад Багдаду нападнікі ў вайсковых мундзіраў асьляпілі, адрэзалі рукі і застрэлілі 17 чалавек.
XS
SM
MD
LG