Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія чарнобыльскія ініцыятывы заклікаюць да “супраціву міжнароднаму атамнаму рэнэсансу”


Алесь Дашчынскі, Менск Усенямецкая асацыяцыя чарнобыльскіх ініцыятываў “Дзецям Чарнобыля” выступіла з заявай “Чарнобыль і міты атамнага лобі”, у якай скрытыкавала высновы міжнароднай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў Вене.

У заяве гаворыцца, што “гэтыя высновы вельмі падыходзяць дыктатарскаму рэжыму Алякасандра Лукашэнкі, апошняй дыктатуры ў Эўропе, якая спрыяе таму, каб вучоныя і дасьледчыя установы замаўчалі альбо проста зьніклі. Беларускія ўлады паставілі сабе мэту зьнішчыць рэшткі няўрадавых арганізацый, якія якраз спрыялі пашырэньню ў сьвеце сапраўднай інфармацыі пра наступствы Чарнобылю. Зноў надыходзіць маўчаньне, як і за савецкім часам, усё павінна быць “нармальна”. Гэта ёсьць таксама лініяй МАГАТЭ, якія зацікаўлены ў так званай “мірнай атамнай энэргіі”.

“Мы заклікаем усіх падтрымаць мужных людзей ў Беларусі, якія не маўчаць і не застаюцца абыякавымі. Гэта дыктатура вымушае да абыякавасьці і фаталізму. Мы заклікаем усіх да супраціву міжнароднаму атамнаму рэнэсансу. Няма “мірнага атама”. Гэта міт. Чарнобыль застаецца сымбалем і помнікам “нябачнай вайны”, – гаворыцца ў заяве Ўсенямецкай асацыяцыя чарнобыльскіх ініцыятываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG