Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дзе праводзіць сходку апазыцыі? Якое пытаньне, такі і адказ: у Амэрыцы!".


Апошнія тэлефанаваньні Кожны дзень з 21:00 да 09:00 вы можаце затэлефанаваць па менскім нумары 2903952 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Свабоды не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Уладзімер:) “Добры вечар, паважаныя! Хачу адказаць на пытаньне.

На маю думку, лепш праводзіць зьезд у Беларусі. Калі б не далі на яго дазвол, маглі б сабрацца і ў лесе. Таму людзі ўбачаць, што апазыцыя жыве і дзейнічае, нягледзячы на моцны ціск з боку рэжыму.

Жыве Беларусь!”

(Маісеенка Генадзь:) “Шчырае прывітаньне! Сёньня зноў сумная імпэтная і адначасова сьмешная дата: спадар прэзыдэнт едзе ў ААН, і пачынае дзейнічаць ягоны ўказ аб яго ўсевялікай літасьці і на пакараньне з воляю. Так што калі сьмехам, трэба электарату ўжо рабіць нашага правадыра сапраўдным царом або кролем Беларусі, пры тым мажліва абысьціся і без рэфэрэндуму і выбараў. Падставаў для гэтага ў поўным камплекце ёсьць. А калі сумам, ніхто не зьвярнуў увагі, што кожны, нават і немаўляты, знаходзіцца ад сёньня пад асабістаю тланьню Лукашэнкі. І зараз не абыходзяцца разьбіраньні без судовай улады ня толькі палітычныя здарэньні, да чаго звыкліся, але і крымінальныя падзеі.

Ды і таксама, калі гаварыць па праўдзе, ці як хто паліча, правакацыйна, чаму ніводная моц сьвядомых не зьвярнулася да ААН ды і да амэрыканцаў з просьбай толькі не дапушчаць пудзіла нашае, не гаманя ўжо аб просьбе на арышт нашага злачынца тамака. Чаму? Вось таму і застаецца толькі слухаць прамоўцу, для якога акрамя асабістай пэрсоны і ўлады ня толькі няма справаў, а ён гатовы сёньня асабістым указам садзіць нават і таго, хто проста ад жаху наробіць у штаны, калі правадыр толькі прайшоў міма яго.

Вось такі сьмех ад сёньня пачаўся”.

(Спадар: ) “Вось вы пытаеце, дзе лепш правесьці сходку апазыцыі па выбары кандыдата ў прэзыдэнты. Я вельмі зьдзіўляюся, у каго ў галаве зьяўляюцца такія пытаньні! Але ж якое пытаньне, такі і адказ.

Канечне, толькі ж у Амэрыцы! І вось чаму. Тады яны атрымаюць камандзіровачныя ў далярах; па-другое, іх пакажуць па тэлебачаньні па ўсім сьвеце; па-трэцяе, ім яшчэ там і багата сталы накрыюць, каго выбіраць падкажуць, а ўж выбранага праінструктуе сам Буш. Усе зробяць фотаздымак з Бушам на памяць. Уяўляеце? А вы яшчэ пытаеце, дзе праводзіць. Вы ім, калі ласка, падкажыце”.

(Іван Мудакоў: ) “Паважанае Радыё Свабода! Хачу запытаць, як будзе называцца “храм навукі”. Раней старыя камунякі называлі яго імем Леніна. А як будзе называцца ў нас?”
XS
SM
MD
LG