Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Нью-Ёрку адкрываецца саміт-2005


НЬЮ-ЁРК. Генэральная Асамблея ААН ухваліла дэклярацыю ў пытаньнях разьвіцьця, абароны правоў чалавека, глябальнай бясьпекі і барацьбы з тэрарызмам. Сумесны дакумэнт павінен быць прыняты на саміце-2005, які адкрываецца сёньня ў Нью-Ёрку. Паводле дыпляматаў, у расплывістай дэклярацыі не гаворыцца падрабязна пра такія спрэчныя праблемы, як паняцьце тэрарызму, непашырэньне ядзернай зброі, стварэньне ведамства ААН замест камісіі ў правох чалавека. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан прызнаў, што дакумэнт не ідэальны, але заявіў, што ён стварае добрую аснову для сумеснай працы ўсіх удзельнікаў ААН. У трохдзённым саміце возьмуць удзел каля 150 манархаў, прэзыдэнтаў і прэм’ер-міністраў.
XS
SM
MD
LG