Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія "зэкі" галадаюць


ДЗІМІТРАЎГРАД. У гэтым расейскім горадзе блізу 180 зьняволеных пачалі галадоўку на знак пратэсту супраць гвалту з боку адміністрацыі. Гаворыць мясцовы пракурор Васілій Зіма:

(Зіма:) “Шэраг асуджаных, каля 180 чалавек, адмовіліся ад ежы. Паколькі яны сьцьвярджаюць, быццам да іх прымяняўся гвалт з боку адміністрацыі, пракуратурай Ленскай вобласьці ўзбуджаная крымінальная справа”.

Зіма заявіў, што зьняволеныя патрабуюць аддзяленьня гомасэксуалістаў ад гетэрасэксуалістаў пры выдачы ежы й карыстаньні прыбіральнямі, а таксама жадаюць, каб у адзіночных камэрах выдавалі цыгарэты й гарбату. Расейскія турмы вядомыя перапоўненасьцю й жорсткім рэжымам. У чэрвені сёлета ў Курскай вобласьці некалькі соцень зьняволеных скалечылі сябе на знак пратэсту супраць зьбіеньняў, а на мінулым тыдні 700 зьняволеных у Маскве галадалі з той жа прычыны.
XS
SM
MD
LG