Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія жанчыны ідуць у парлямэнт


КАБУЛ. У Аўганістане працягваецца перадвыбарчая кампанія напярэдадні парлямэнцкіх выбараў і выбараў Радаў правінцый, прызначаных на 18 верасьня. Кандыдатка ў дэпутаты Шукрыя Баракзай заявіла ў Кабуле:

(Баракзай:) “Жанчыны пакажуць свой спосаб ужываць уладу. Яны пакажуць сваю сілу, інтэлект, сьмеласьць. Яны дадуць мір гэтай краіне. Яны хочуць сказаць тутэйшым мужчынам, што жанчыны -- людзі. Я буду жорсткім дэпутатам. Я буду змагацца за нацыянальныя інтарэсы, за правы і справядлівы суд. І, натуральна, за роўнасьць, за дзейснасьць жанчын, за зьмены ў юрыдычнай сыстэме, каб зрабіць жыцьцё людзей больш лёгкім, карысным, спакойным”.

Паводле новай Канстытуцыі Аўганістану, жанчынам гарантаваная чвэрць месцаў у парлямэнце.
XS
SM
MD
LG