Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК правядзе прэзыдэнцкія выбары за 16 мільёнаў даляраў


Паводле БелаПАН Паводле разьлікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі, прэзыдэнцкія выбары 2006 году будуць каштаваць дзяржаўнаму бюджэту Беларусі прыблізна 35 мільярдаў рублёў або каля 16 мільёнаў даляраў ЗША. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.

Паводле яго, гэта ўдвая больш, чым у 2001 годзе. У аснову разьліку быў пакладзены заробак у краіне, які з часу мінулых прэзыдэнцкіх выбараў павялічылася больш чым ў тры разы ў рублях, і зьмена курсу даляру.

У каштарыс ЦВК уключаныя арганізацыйныя выдаткі, выдаткі на аплату працы чальцоў выбарчых камісіяў і вядзеньне агітацыі будучымі кандыдатамі.

Як паведаміў Мікалай Лазавік, мяркуецца, што на выбарах, якія маюць адбыцца, будзе дзесяць кандыдатаў. Кожнаму зь іх будзе выдадзена па 2.300 базавых велічыняў для правядзеньня кампаніі – на сёньня гэта складае каля 30 тысячаў даляраў. У 2001 годзе ЦВК таксама закладаў у каштарыс выдаткі на дзесяцёх кандыдатаў, аднак насамрэч іх было ўсяго чацьвёра.
XS
SM
MD
LG