Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс дэмсілаў пройдзе ў Палацы культуры МАЗу?


Валер Каліноўскі, Менск Менскія ўлады запэўнілі старшыню аргкамітэту ў правядзеньні Кангрэсу дэмакратычных сілаў Аляксандра Бухвостава наконт падтрымкі ў правядзеньні апазыцыйнага форуму. Кіраўнік ідэалягічнай управы Менскага гарвыканакаму парэкамэндаваў для правядзеньня кангрэсу будынак Палаца культуры Менскага аўтамабільнага заводу.

Спадар Бухвостаў сёньня наведаў гэты будынак і правёў перамовы зь ягоным дырэктарам Аляксандрам Лонскім, якія закончыліся папярэдняй дамоўленасьцю. У Палацы культуры МАЗу ёсьць заля на 1000 месцаў, іншыя памяшканьні, неабходныя для правядзеньня кангргэсу.

Спадар Бухвостаў задаволены прапанаваным варыянтам і мяркуе, што дамова на арэнду Палаца культуры МАЗу будзе падпісаная цягам гэтага тыдня:

(Бухвостаў: ) “Для таго, каб там арганізаваць такі форум, як мы хочам, там усе патрэбныя ўмовы ёсьць”.

Тым ня меней спадар Бухвостаў зазначыў, што аргкамітэт пакуль не адмаўляецца і ад альтэрнатыўных варыянтаў правядзеньня кангрэсу за мяжой.
XS
SM
MD
LG