Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ва Ўкраіне будуць паўторна прыватызаваныя 74 прадпрыемствы


КІЕЎ. Міністар фінансаў Украіны Віктар Пінзэнік заявіў, што паўторная прыватызацыя дзесяткаў прадпрыемстваў прынясе казьне да пяці мільярдаў даляраў. Выступаючы ў панядзелак пасьля паседжаньня кабінэту, міністар сказаў, што будуць акцыянаваныя наноў 74 прадпрыемствы, прыватызацыя якіх адбывалася пры сумнеўных абставінах. Паводле дадзеных украінскага Фонду дзяржаўнай уласнасьці, цяпер правяраюцца болей як 20 тысячаў прадпрыемстваў, што перайшлі ў прыватную ўласнасьць пры прэзыдэнце Леанідзе Кучме.
XS
SM
MD
LG