Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісар Эўразьвязу абяцае зьвяртаць больш увагі на Беларусь


Алена Струвэ, Менск Ад лістападу, з пачаткам адмысловага вяшчаньня на Беларусь “Нямецкай Хвалі” Эўразьвяз мае намер больш засяродзіцца на сваёй беларускай палітыцы. Пра гэта ў размове з карэспандэнтам амэрыканскай агенцыі UPI заявіла сёньня эўрапейскі камісар па міжнародных справах Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Гэтае інтэрвію спадарыня Фэрэра-Вальднэр дала з нагоды маючага адбыцца саміту ААН ў Нью-Ёрку.

Паводле спадарыні Фэрэры-Вальднэр, эфэктыўная і добра скаардынаваная Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ёсьць ня толькі клопатам ЗША, але і Эўропы, бо Эўразьвяз аказвае ААН адну з найбольш істотных фінансавых падтрымак. Эўрапейскі камісар назвала вельмі пазытыўным момантам тое, што эўрапейцам і амэрыканцам ўдалося знайсьці паразуменьне, а таксама дамовіцца ў пытаньні прасоўваньня дэмакратыі за мяжой. У гэтым кірунку паміж Вашынгтонам і Брусэлем падпісаныя адпаведныя дакумэнты.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр спынілася на апошніх тэндэрах ЭЗ, разьлічаных на стварэньне альтэрнатыўнага афіцыйнай беларускай прапагандзе замежнага вяшчаньня на Беларусь. Паводле яе словаў, гэткія інфармацыйныя праекты падтрымаюць грамадзянскую супольнасьць ў краіне. “Гэта даказвае, што калі размова ідзе пра будаўніцтва дэмакратыі, палітыка Эўразьвязу становіцца прэвэнтыўнай, а не гэтак званым рэагаваньнем у адказ”.

Гл. таксама • Новае замежнае радыё для Беларусі загаворыць па-беларуску і па-расейску • "Русыфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу" • Як у Беларусі камэнтуюць пляны Эўракамісіі наконт вяшчаньня на Беларусь? • Эўрапарлямэнтары прапануюць кіраўніцтву Эўразьвязу сваё бачаньне вяшчаньня на Беларусь • Што думаюць пра новую замежную радыёстанцыю вядомыя ў Беларусі людзі? • Афіцыйны Менск асуджае тэндэр Эўракамісіі на вяшчаньне для Беларусі • Э.Шродтэр камэнтуе пляны Эўракамісіі па радыёвяшчаньні на Беларусь
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG