Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка затэлефанаваў Лукашэнку, запрапанаваў свае паслугі


БелТА Беларускае афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што сёньня на ініцыятыву ўкраінскага боку адбылася тэлэфонная гутарка паміж кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны Аляксандрам Лукашэнкам і Віктарам Юшчанкам. Украінскае агенцтва УНИАН паведамляе, што Віктар Юшчанка падчас размовы запрапанаваў свае паслугі ў якасьці пасярэдніка ва ўрэгуляваньні польска-беларускага канфлікту.

Паводле БелТА Юшчанка распавёў Лукашэнку пра прычыны адстаўкі ўраду і шэрагу вышэйшых службовых асобаў, прынёс прабачэньні беларускаму боку за скасаваньне візыту кіраўніка ўкраінскага ўраду, аб якім два прэзыдэнты папярэдне дамаўляліся.

У найбліжэйшы час, паведамляе БелТА, будуць вызначаныя тэрміны візыту ў Беларусь новага прэм''ер-міністра Ўкраіны, падчас гэтага візыту плянуецца абмеркаваць падрыхтоўку беларуска-украінскай сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Украінскія мэдыі на мінулым тыдні паведамлялі, што прэзыдэнт Украіны пасьля адстаўкі ўраду меў тэлефонныя гутаркі з кіраўнікамі суседніх дзяржаваў, так што ня выключана, што сёньняшні дыялёг Лукашэнкі і Юшчанкі – другі з пачатку ўкраінскага палітычнага крызысу.

***

Паводле ўкраінскага агенцтва УНИАН, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прапанаваў свае паслугі ў якасьці пасярэдніка ў пытаньні ўрэгуляваньня польска-беларускіх дачыненьняў. Пра гэта карэспандэнту УНИАН паведамілі ў прэсавай служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Гл. таксама • Юшчанка пагражае судом і сьледзтвам Цімашэнцы
XS
SM
MD
LG