Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода – 10 гадоў у Празе


Юры Дракахруст, Прага Сёньня на Радыё Свабода/Свабодная Эўропа адбылася ўрачыстае сьвяткаваньне дзесяцігодзьдзя пераезду радыё зь Мюнхена ў сталіцу Чэхіі, Прагу. Увесь гэты час радыёстанцыя займала будынак былога фэдэральнага парлямэнту Чэхаславаччыны.

За гэты час адбылося шмат зьменаў – Чэхія, якая дала прытулак Радыё Свабода/Свабодная Эўропа, стала сябрам НАТО і Эўразьвязу, Радыё спыніла вяшчаньне на шэраг краінаў, (у тым ліку і на Чэхію) якія далучыліся да аб''яднанай Эўропы.

Адначасна было адкрытае вяшчаньне на шэраг краінаў Азіі – на Аўганістан, Іран, Ірак.

Зьмянілася і самое радыё – зьмянілася зьмястоўна і тэхнічна. Але як адзначыў на сёньняшняй цырымоніі прэзыдэнт радыё Том Дайн, яно засталося верным сваёй місіі – адстойваць каштоўнасьці дэмакратыі і дэмакратычныя перамены.

У сёньняшнім сьвяткаваньні ўдзельнічалі прэм''ер-міністар Чэхіі Іржы Парубэк і іншыя чэскія ўрадоўцы. Але бадай самым дарагім госьцем быў былы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі Вацлаў Гавэл.

Заля стоячы вітала яго. Дарэчы, 10 гадоў таму менавіта ўказам прэзыдэнта Гавэла Радыё Свабода/Свабодная Эўропа было запрошанае ў Прагу. На сёньняшнім сьвяткаваньні Вацлаў Гавэл сказаў:

(Гавэл: ) "Я лічу, што для нашых краінаў, для нашай унутранай свабоды надзвычай важна, каб гэтае пасольства свабоды, гэты незалежны голас гэтых краінаў гучаў адсюль, з Прагі. Гэта гонар для нашай краіны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG