Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таннае мяса сабакі цягаюць


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Часта так бывае: пагоніцца хтосьці за танным таварам, а яму ўплішчуць такое, што адразу на сьметнік выкідвай. У народзе з гэтай нагоды кажуць: таннае мяса сабакі цягаюць. Мяса тут выступае архетыпам любой непатрэбшчыны, аднак бываюць выпадкі, калі прымаўка рэалізуецца ў літаральным сэнсе.

Не сакрэт, што зь мясакамбінатаў ува ўсе часы кралі прадукцыю ды прадавалі жыхарам навакольля. Вось жа і ў Полацку пастукалі аднойчы нейкія людзі ў акно старой кабеце ды прапанавалі набыць за пляшку “белай” мех крадзенага мяса. Пара была цёмная, кабета падсьлепаватая, да таго ж жыла яна непадалёку ад мясакамбінату і ня першы раз рабіла такія справункі, таму й ня надта прыглядалася да набытку. Калі ж пачала піхаць яго ў лядоўню, дык з агідаю заўважыла, што прайдзісьветы ўплішчылі ёй цэлы мех бычыных чэлесаў. Ну і, вядома, сабакі потым доўга цягалі па двары таннае мяса.

Гешэфт, калі за малыя грошы маюць гнілы тавар, зьява пракаветная і надараецца паўсюдна. Вось жа й расейцы ў такіх выпадках кажуць: дорого, да мило, дёшево, да гнило. А то яшчэ згадаюць Пушкіна: “Не гонялся бы ты, поп, за дешевизною”. У нашай мове таксама шмат падобных выразаў: што заганнае, тое таннае; ёсьць загана – купіш танна альбо якія грошы, такі й тавар. А ў Полацку, дзе надарылася згаданая гісторыя, на слыху выраз: таннае мяса сабакі цягаюць.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG