Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася эпоха акупацыі Паласы Газы


ГАЗА. Сёньня раніцай ізраільскае войска цалкам пакіне Паласу Газы, акупацыя якой доўжылася 38 гадоў. Палестынскія сілы бясьпекі ўжо ўвайшлі ў пакінутыя ізраільскімі вайскоўцамі габрэйскія паселішчы. Каля эвакуяваных амаль месяц таму паселішчаў ўжо ўчора былі разьмешчаныя 15 тысяч палестынскіх вайскоўцаў. Урад Ізраілю выказаўся супраць зносу сынагог у гэтых паселішчах. Аднак, палестынскія ўлады заявілі, што разбураць усе 24 сынагогі на тэрыторыі Газы.
XS
SM
MD
LG