Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Аль-Каіда" выступае з новымі пагрозамі


ВАШЫНГТОН. Тэрарыстычная сетка “Аль Каіда” выкарыстала ўгодкі нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году для новых пагрозаў сьвету. Амэрыканская тэлекампанія Эй-Бі-Сі паказала відэастужку, у якой чалавек у масцы ад імя “Аль-Каіды” пагражаў тэрактамі Лёс-Анжэлесу і аўстралійскаму Мэльбурну. Эй-Бі-Сі паведаміла, што стужку яны атрымалі з Пакістану і што чалавек у масцы -- народжаны ў Каліфорніі Адам Гадан, які сем гадоў таму пераехаў у Пакістан. Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША вызначае, ці відэазапіс сапраўдны.
XS
SM
MD
LG