Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затухаюць баі ў ірацкім горадзе Тэль-Афары


ТЭЛЬ-АФАР. ІРАК. Баявыя дзеяньні ў ірацкім горадзе Тэль-Афары каля сырыйскай мяжы сёньня пачалі затухаць. Аднак, 5 тысячаў ірацкіх і 3 з паловай тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў працягваюць ператрусы дамоў у горадзе, які апошнім часам стаў апірышчам паўстанцаў і замежных баевікоў. Мяжа з Сырыяй зачыненая. Цягам апэрацыі ў раёне Тэль-Афара забітыя болей як 150 баевікоў, 250 арыштаваныя. У суседнім горадзе Рабія ўведзены камэнданцкі час.
XS
SM
MD
LG