Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бесланская маці крытыкуе ўлады за "хлусьню"


БЕСЛАН. Удзельніца камітэту “Маці Беслану” Эла Кесаева зьвінаваціла расейскія ўлады ў тым, што яны працягваюць хлусіць у справе прычынаў бесланскай трагедыі. Кесаева скрытыкавала генэральнага пракурора Расеі Мікалая Шэпеля, які заявіў у інтэрвію ІТАР-ТАСС, што “тэракт у Беслане, як і тэракт у Нью-Ёрку – справа міжнародных тэрарыстаў”. На думку Кесаевай, улады не зацікаўленыя ў тым, каб устанавіць праўду пра тэракт у бесланскай школе. На нядаўняй сустрэчы з маці Беслану прэзыдэнт Пуцін паабяцаў правесьці поўнае і аб’ектыўнае расьледаваньне, у тым ліку пра прычыны тэракту і спосабы штурму школы.
XS
SM
MD
LG