Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс правяла паседжаньне ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У часе сустрэчы ў Кузьніцы Беластоцкай сябры Рады СПБ ухвалілі зварот да чальцоў арганізацыі, беларускай і міжнароднай супольнасьці, у якім крытыкуецца непрызнаньне беларускімі ўладамі вынікаў сакавіцкага зьезду арганізацыі, калі старшынёй СПБ была абраная Анжаліка Борыс.

Саюз палякаў мае намер абскардзіць у Найвышэйшым судзе Беларусі вынікі жнівеньскага зьезду СПБ у Ваўкавыску, які, паводле словаў удзельнікаў сустрэчы ў Кузьніцы, быў праведзены са шматлікімі парушэньнямі закону.

Неафіцыйны прэсавы сакратар СПБ Андрэй Пісальнік, аднак, заявіў, што Найвышэйшы суд “нельга назваць незалежным” і таму скарга, хутчэй за ўсё, будзе адхіленая.

Паводле ягоных словаў, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі запэўнілі кіраўніцтва Саюзу на чале з Анжалікай Борыс, што справа Саюзу будзе перададзеная “ў адпаведную камісію ААН”.

На паседжаньні ў Кузьніцы Беластоцкай, у якім узяла ўдзел і Анжаліка Борыс, прыстунічалі 18 чальцоў Рады з 35. “Гэта кворум, і гэта значыць, што ўлады СПБ, абраныя ў сакавіку дэмакратычным шляхам, надалей дзейнічаюць”, - падкрэсьліў Андрэй Пісальнік.
XS
SM
MD
LG