Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мушараф і Сынгх сустрэнуцца ў ААН


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф прыбыў у Нью-Ёрк, каб адведаць сустрэчу на вышэйшым узроўні ААН, правесьці перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам ды прэм’ер-міністрам Індыі Манмаганам Сынгхам, а таксама сустрэцца зь лідэрамі амэрыканскай габрэйскай дыяспары. 14-16 верасьня Мушараф адведае ўрачыстую сустрэчу ў гонар 60-годзьдзя ААН і сэсію Генэральнай асамблеі. Мушараф, ключавы саюзьнік ЗША ў антытэрарыстычнай вайне, прыняў запрашэньне ад Кангрэсу габрэяў Амэрыкі, каб пагутарыць пра габрэйска-мусульманскае замірэньне. У перамовах з прэм’ерам Індыі Мушараф спадзяецца вырашыць спрэчку аб штаце Кашмір, з-за якога паміж Індыяй і Пакістанам з 1947 г. адбылося 3 вайны. Прэм’ер Індыі Манмаган Сынгх, вылятаючы сёньня з Дэлі ў Нью-Ёрк, заявіў, што Індыя будзе імкнуцца заняць месца ў Радзе Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG