Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зроблена спроба замаху на міністра абароны Аўганістану


КАБУЛ. У Кабуле сёньня абстраляны картэж міністра абароны Аўганістану Абдула Рахіма Вардака. Ніхто не пацярпеў. Міністар накіроўваўся на лётнішча, каб вылецець у Панджшэрскую даліну на цырымонію ўшанаваньня памяці аўганскага ваеначальніка Ахмада Шах Масуда, забітага ў верасьні 2001 году. Паведамляецца, што паліцыя арыштавала 9 чалавек, падазраваных у замаху на міністра. Раней у Панджшэры пры пасадцы разьбіўся гелікоптэр, на борце якога знаходзіліся сябра ўраду Аўганістану і начальнік штабу войска. Загіблых няма, некалькі чалавек былі лёгка параненыя. Падзеньне гелікоптэру, як мяркуецца, выклікана тэхнічнымі прычынамі.
XS
SM
MD
LG